2012-05-28 15:11:24

Кс. Ламбардзі: наша заданне – аднавіць атмасферу празрыстасці і даверу


RealAudioMP3 Кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі абвергнуў інфармацыю, распаўсюджаную некаторымі СМІ аб тым, што ў выкраданні канфідэнцыяльных дакументаў Папы і Апостальскай Сталіцы замешаны “кардынал ці жанчына”. Кс. Ламбардзі расказаў, што ў Ватыкане дзейнічае спецыяльная камісія, якая займаецца пошукам крыніц “уцечкі” інфармацыі. Ён адзначыў, што арыштаваны па абвінавачванні ў крадзяжы дакументаў камердынер Папскага Дома Паўло Габрыэле выказаў жаданне дапамагаць следству. “Папа паінфармаваны аб усім і канешне не можа быць не засмучаным, аднак ён спакойны: у нас усіх ёсць заданне – спрабаваць, як мага хутчэй аднавіць атмасферу празрыстасці, праўды і даверу”, - сказаў кіраўнік Залі Друку.








All the contents on this site are copyrighted ©.