2012-05-28 10:32:23

1500 журналістаў на Сусветнай сустрэчы сем’яў


RealAudioMP3 1500 журналістаў будуць асвятляць працу VII Сусветнай сустрэчы сем’яў, якая пройдзе з 30 мая па 3 чэрвеня ў Мілане. Журналіскія акрэдытацыі для працы на мерапрыемстве атрымалі прадстаўнікі СМІ з Англіі, Францыі, Германіі, Нарвегіі, Іспаніі, Польшчы, Расіі, ЗША, Канады, Аргентыны, Бразіліі, Дамініканскай Рэспублікі, Інданэзіі, Філіпін, Паўднёвай Афрыкі, Алжыра і многіх іншых краін. Візіт Бэнэдыкта XVI у Мілан будуць трансліраваць у прамым эфіры каля 40 тэлевізійных кампаніі. Тэлегледачы ў многіх краінах свету змогуць пабачыць прылёт Пантыфіка ў міланскі аэрапорт, цырымонію прывітання і сустрэчу з вернікамі на катэдральнай плошчы горада. Будзе адбывацца транляцыя з Эўхарыстычнай адарацыі і канцэрта у тэатры “Ла Скала” на якім будзе прысутны Папа, моманты сустрэч з прадстаўнікамі свецкіх уладаў, духавенства і вернікамі. Усе трансляцыі будуць падрыхтаваны італьянскім тэлевізійным каналам “Rai Uno” і Ватыканскім тэлевізійным цэнтрам.

VII Сусветная сустрэча сем’яў мае таксама сваё інтэрнэт-тэлебачанне. Сачыць за падзеямі ў Мілане будзе магчыма на сайце www.family2012.com. Тут будуць даступны трансляцыі з асноўных сустрэч, сведчанні і знаёмтвы з многімі цікавымі ўдзельнікамі мерапрыемства.








All the contents on this site are copyrighted ©.