2012-05-27 12:00:07

Святы Айцец: Спасланне Святога Духа - гэта свята адзінства і ўзаемазразумення


RealAudioMP3 “Пяцідзесятніца – гэта свята адзінства, узаемазразумення і згодных адносін паміж людзьмі” - сказаў Бэнэдкт ХVI у гаміліі падчас Эўхарыстыі, якую ўзначаліў 27 мая на ўрачыстасць Спаслання Духа Святога ў ватыканскай базыліцы. “ Мы ўсе бачым, што ў нашым свеце, нягледзячы на тое, што мы ўсё больш бліжэй сябе, дзякуючы развіццю сродкаў камунікацый, ўзаемаразуменне і адносіны паміж людзьмі сёння часта павярхоўныя і складаныя. Недахоп узаемазразумення часта прыводзіць да канфліктаў; дыялог паміж пакаленнямі становіцца ўсё больш цяжкім і часта пераважае нязгода ; у паўсядзённым жыцці людзі становяцца ўсё больш агрэсіўнымі і сварлівымі; не хочуць зразумець сябе ўзаемна і замыкаюцца ў самых сябе, у сваіх уласных інтарэсах”, - адзначыў Святы Айцец.

Папа падкрэсліў, што з развіццём навукі і тэхнікі мы імкнемся дамінаваць над сіламі прыроды і звяртацца да Бога нам здаецца быць непатрэбным, бо думаем, што самі зможам пабудаваць і ажыццявіць усё тое, чаго жадаем. “Гэта праўда, што мы павялічылі нашы здольнасці камунікацыі паміж сабой, атрымліваць інфармацыі і перадаваць іх, але ці можам сказаць, што праз гэта павялічылася наша здольнасць лепш сябе ўзаемна зразумець, а магчыма парадакасальна, мы ўсё менш і менш разумеем сябе?”, - запытаў Пантыфік і дадаў, ці паміж людзьмі ўсё больш павялічваецца пачуццё недаверу, падазронасці, ўзаемнага страху, нават да таго, што мы становімся небяспечным адзін аднаму?”. Такім чынам як мы можам быць аб’яднанымі, жыць у згодзе ?, запытаў Святы Айцец.

Папа падкрэсліў таксама значэнне словаў сённяшняга Евангелля: “ Калі ж прыйдзе Ён, Дух праўды, навучыць вас усёй праўдзе” (Ян 16,13). Пантыфік адзначыў, што Езус гаворачы аб Святым Духу паяснівае чым з’яўляецца Касцёл, “што дзейнічаць як хрысціяне не значыць замыкацца ў сваім “я”, але значыць прыняць у сябе Касцёл, ці лепш, унутрана дазволіць, каб ён нас прыняў. “Калі я гавару, думаю, дзейнічаю як хрысціянін, не раблю гэтага замыкаючыся ў сваім “я”, але раблю гэта поўнасцю”, - сказаў Святы Айцец.
Пантыфік звярнуў увагу на тое, што там дзе людзі хочуць быць Богам, можа атрымацца так, што яны пачнуць выступаць адзін супраць аднаго. За тое, калі будуць жыць у праўдзе Пана, адкрыюцца на дзеянні Святога Духа, які іх падтрымлівае і аб’ядноўвае”. Святы Айцец нагадаў словы св.Паўла, які сказаў, што нашае асабістае жыццё намечана ўнутранымі канфліктамі, падзеламі паміж імпульсамі, якія паходзць ад нашага цела і тымі, якія паходзяць ад Святога Духа і мы не павінны прытрымлівацца іх усіх. “Мы не можам быць адначасова эгаістамі і шчодрымі, імкнуцца панаваць над іншымі і выпрабоўваць радасць бескарыслівага служэння. Мы заўсёды павінны выбраць тое, за якім імпульсам назіраць і можам гэта рабіць ў сапраўдны спосаб толькі з дапамогай Духа Хрыста”, - сказаў Бэнэдыкт ХVI.

На заканчэнне сваёй гаміліі Папа заклікаў вернікаў да малітвы, каб Святы Дух нас асвятліў і кіраваў нам ў прыняцці праўды Хрыста, якая перадаецца ў Касцёле.








All the contents on this site are copyrighted ©.