2012-05-27 13:53:29

Бэнэдыкт ХVI перад "Regina Caeli" абвясціў імёны будучых Доктараў Касцёла (поўны тэкст)


RealAudioMP3 27 мая перад малітвай “Regina Caeli” Бэнэдыкт ХVI сказаў, што 7 кастрычніка 2012 г. абвесціць Доктарамі Касцёла св. Яна з Авілы і св. Хільдегарду з Бінген. Спасылаючыся да сённяшянй ўрачыстасці Пяцідзесятніцы Пантыфік сказаў, што Святы Дух уваходзячы ў гісторыю чалавецтва адкрывае сэрцы людзей на надзею, натхняе і спрыяе ўнутранай спеласці ў адносінах з Богам і з бліжнім. “Дарагія браты і сёстры- сказаў Папа- Сёння мы адзначаем вялікае свята Спаслання Святога Духа, у 50-ы дзён пасля пасля Нядзелі Уваскрасення Пана завяршае пасхальны перыяд. Гэтая ўра чыстасць нагадвае нам пра Спасланне Святога Духа на апосталаў і іншых вучняў, якія сабраліся на малітве разам з Найсвяцейшай Паннай Марыяй ў Вячэрніку. (Дзеі Ап 2.1-11) . Езус увасрос і ўзнёсся на неба, пасылае Касцёлу свой Дух, каб усе хрысціяне маглі прымаць удзел у Яго боскім жыцці і станавіцца верагоднымі сведкамі гэтага ў свеце. Святы Дух уваходзячы ў гісторыю чалавецтва, перамагае ў ёй засуху, адкрывае сэрцы на надзею, натхняе і спрыяе нашай ў нутранай спеласці ў адносінах з Богам і з бліжнім.

Святы Дух, які “гаварыў за пасрэдніцтвам прарокаў” даючы дары надзеі і мудрасці, працягвае натхняць жанчын і мужчын, якія ўдзельнічаюць у пошуках праўды, прапаноўваючы сапраўдныя шляхі пазнання і паглыблення таямніцы Бога, чалавека і свету. У гэтым кантэксце, я з радасцю абвяшчаю, што 7 кастрычніка 2012 г. на пачатку Асамблеі Сіноду Біскупаў, я абвяшчу св. Яна з Авілы і св. Хільдегарду з Бінген Доктарамі паўсюднага Касцёла. Гэтыя вялікія сведкі веры жылі ў вельмі адрозных гістарычных перыядах і культурных асяроддзях. Св.Хільдегарда была бэнэдыктынскай законніцай , знаходзілася ў сэрцы нямецкага сярэднявеча. Была сапраўднай настаўніцай тэалогіі і вялікай вучонай прыродазнаўства і музыкі. Ян, дыяцэзальны святар, які жывў у часах іспанскага рэнесансу, прымаў удзел у культурным і рэлігійным аднаўленні Касцёла і грамадскіх структур на пачатку сучаснай эпохі. Але святасць жыцця і глыбіня навучання робяць іх пастаянна прысутнымі і сёння: ласка Святога Духа кінула іх у гэты досвед пранікнёнага разумення Божага Адкрыцця і дыялога са светам, якія складаюць трывалы далягляд жыцця і дзейнасці Касцёла.

Асабліва ў святле планаў новай евангелізацыі, якой будзе прысвечана ўзгаданая
Асамблея Сінода Біскупаў і на парозе Года Веры- гэтыя дзьве постаці святых і доктараў , з’яўляюцца як асобы аб вялікім значэнні і актуальнасці. Таксама і ў нашых часах, дзякуючы іх навучанню Дух увасрослага Пана надалей гучыць і асвятляе шлях, які вядзе да гэтай адзінай Праўды, якая можа зрабіць нас свабоднымі і даць поўны сэнс нашаму жыццю.

Цяпер молячыся разам “Regina Caeli” будзем упрошваць заступніцтва Панны Марыі, каб атрымаць для Касцёла ўсемагутнае натхненне Святога Духа, каб мог ён сведчыць пра Хрыста з евангельскай адвагай і ўсё больш адкрываўся на паўнату праўды”.

Пасля малітвы “Regina Caeli” Папа нагадаў, што сёння ў Францыі , у горадзе Ванн, была абвешчана благаслаўлёнай Марыя Луіза дэ Ламуаньён, вядомая таксама як маці Сэн –Луі, якая жыла на рубяжы ХVIII- ХІХ ст. Яна заснавала ордэн Законніц Міласэрнасці, “Дачок св. Луіджы”,

Акрамя таго Папа нагадаў, што ў пятніцу 1 чэрвеня ён прыбудзе ў Мілан на VII Сусветную Сустрэчу Сем’яў.








All the contents on this site are copyrighted ©.