Халдэйскі арцыбіскуп патрабуе роўнасці для хрысціян у Іраку
Халдэйскі арцыбіскуп
Кіркута Луіс Сако, у інтэрв’ю аўстрыйскай газеце “Die Presse” расказаў, што Ірак будзе
мець будучыню толькі тады, калі ў краіне ўсе грамадзяне будуць мець роўныя правы.
“Многія з маіх адзінаверцаў лічацца грамадзянамі другога гатунку. Пакуль хрысціяне
не будуць мець роўных правоў яны будуць эміграваць на Захад”, - сказаў іерарх. Ён
падкрэсліў, што Ірак мае патрэбу ў прымірэнні на ўсіх узроўнях: з палітычнымі, рэлігійнымі
і этнічнымі групамі.
Арцыбіскуп Сако падкрэсліў важнасць дыялогу з мусульманскай
большасцю. “Хоць многія імамы у казаннях па пятніцах асуджаюць замахі на хрысціян,
але гэтага яшчэ не дастаткова”, - лічыць іерарх. “Правы чалавека, якія маюць мусульмане
ў Еўропе, павінны быць такімі самымі для ўсіх грамадзян у маёй краіне”, - сказаў арцыбіскуп
Кіркута.