2012-05-26 16:37:34

Святы Айцец стварыў новую дыяцэзію ў Афрыцы


RealAudioMP3 26 мая Бэнэдыкт ХVI стварыў новую дыяцэзію Бафанг у Камеруне. Яна паўстала з часткі дыяцэзіі Нконгсамба і будзе падпарадкоўвацца архідыяцэзіі Дуала. Першым біскупам новастворанай дыяцэзіі Святы Айцец прызначыў кс. Абрагама Комэ, які да гэтага часу з’яўляўся адміністратарам дыяцэзіі Нконгсамба. Новапрызначаны іерарх нарадзіўся ў 1969 г. Святарскае пасвячэнне атрымаў у 1999 г. Падчас сваёй душпастрыскай дзейнасці займаў адказныя пасады ў Каталіцкім Касцёле краіны.

У новастворанай дыяцэзіі Бафанг пражывае больш за 960 тыс. чалавек, з якіх каля 330 тыс. з’яўляюцца католікамі. Дыяцэзія мае 102 парафіі, дзе працуе 105 святароў, 67 законніц і 422 катэхеты.








All the contents on this site are copyrighted ©.