2012-05-26 16:10:45

Падарунак Папы для ахвяр землятрусу ў Італіі


RealAudioMP3 Бэнэдыкт ХVI ахвяраваў 100 тыс. еўра для ахвяраў землятрусу, які 20 мая здарыўся у паўночнай Італіі, - паінфармавала Папская рада “Cor Unum”. Гэтыя грошы будуць падзеленыя паміж дыяцэзіямі Карпі, Мантуя, Модэна-Нонантола і Ферара-Камакіа, якія асабліва пацярпелі ад гэтага бедства. “Праз гэты падарунак Святы Айцец хоча выразіць свае канкрэтныя пачуцці духоўнай блізкасці і айцоўскага клопату аб людзях, якія пацярпелі ад землятрусу”, - адзначаецца ў паведамленні ватыканскай дыкастэрыі.

Землятрус, моцай у 6 балаў адбыўся каля 4.00 у нядзелю 20 мая. Яго эпіцэнтрам стала тэрыторыя паміж Мадэнай і Ферарай, аднак штуршкі адчуваліся і ў іншых рэгіёнах Італіі. У выніку катаклізму загінулі 7 чалавек і каля 50 атрымалі раненні. Былі пашкоджаны дамы, будынкі прадпрыемстваў, дзяржаўных установаў і касцёлаў, закрыты школы, эвакуіраваны каля 5 тыс. мясцовых жыхароў, 3 бальніцы і каля 500 зняволеных турмы ў Ферары.








All the contents on this site are copyrighted ©.