Валанцёры Сусветнай сустрэчы сем’яў гатовы да форума
27 мая кардынал Анжэло
Скола ўручыць валанцёрскія пасведчані для каля 5 тыс. чалавек, якія будуць дапамагаць
у арганізацыі VII Сусветнай сустрэчы сем’яў. Большасць валанцёраў – жыхары Мілана
– горада ў якім пройдзе форум. Яны прадстаўляюць самыя розныя ўзроставыя катэгорыі:
ад моладзі да пенсіянераў. Акрамя італьянцаў у арганізацыі сустрэчы сем’яў будуць
дапамагаць валанцёры з Філіпінаў, Славакіі, Іспаніі, Эквадору, Кеніі і Бразіліі. Валанцёры
будуць выконваць розныя абавязкі: сустракаць і дапамагаць у размяшчэнні гасцей, журналістаў,
дзяжурыць у пунткаў пошуку згубленых дзяцей. Акрамя таго, сярод валанцёраў ёсць гіды,
вадзіцелі, супрацоўнікі бюро даведак, выхавацелі і педагогі.