Францыя ў чаканні беатыфікацыі Марыі Луізы дэ Ламуаньён
27 мая 2012 г. ў французскім
Ван адбудзецца беатыфікацыя Марыі Луізы дэ Ламуаньён, вядомай таксама як маці Сэн
-Луі. Абрад узначаліць кардынал Анджэло Амата, прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі.
У інтэрв’ю нашаму радыё ён распавёў аб жыцці і дзейнасці новай благаслаўлёнай. Гаворачы
аб новай благаслаўлёнай кардынал адзначыў, што яна нарадзілася ў Парыжы 3 кастрычніка
1763 г. ў багатай і пабожнай каталіцкай сям’і. Паводле тагачасных звычаяў маладзенькая
Марыя луіза вышла замуж за 19 гадовага князя Шамплятрэ Эдуарда Франсуа Мола.
“Яны
мелі 5 дзяцей. Жыццё будучай бласлаўлёнай змянілася пасля смерці мужа, які загінуў
на гільяціне падчас французскай рэвалюцыі. Прабачыўшы катам свайго мужа і ўладкаваўшы
сваіх дзяцей, Марыя Луіза дэ Ламуаньён заснавала ў горадзе Ван, у Брэтані, дом дабрачыннасці
і адукацыі для пакінутых дзяцей. Каб добра кіраваць гэтым домам і спрыяць яго далейшаму
развіццю, яна заснавала ордэн Законніц Міласэрнасці, “Дачок св. Луіджы”, - расказаў
кардынал Амато.
Іерарх ватыканскай дыкастэрыі падкрэсліў, што Марыя Луіза
у сваім жыцці зрабіла плённай евангельскую запаведзь любові, даючы есці- галодным,
піць тым, хто меў смагу чым служыла і дапамагала бедным. Усё багацце сваёй сям’і яна
раздала бедным. “Яе асабістая святасць выявілася, такім чынам, у канкрэтным грамадскім
вымярэнні, калі яна ахоўвала пакінутых дзяцей, давала ім адукацыю і падрыхтоўвала
іх да добрага, сумленнага сужыцця ў грамадстве”, - сказаў кардынал Амато.