2012-05-25 15:41:13

Святы Пасад і Чэшская Рэспубліка будуць працягваць канструктыўны дыялог


RealAudioMP3 Зала Друку Апостальскагй Сталіцы паведаміла, што Бэнэдыкт ХVI 25 мая на спецыяльнай аўдыенцыі прыняў прэм’ер-міністра Чэшскай Рэспублікі Пэтра Нэчаса. Чэшскі палітык затым меў сустрэчу з кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ, якога суправаджаў сакратар па адносінах з дзяржавамі арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці. У заяве указваецца, што былі абмеркаваны важныя для абодвух бакоў пытанні. Наконт праекта закону аб маёмасці Касцёла, які зараз абмяркоўваецца ў Палаце прадстаўнікоў Чэшскага парламенту, было заяўлена, што працэс праходзіць па прынцыпе роўнасці. Прэм’ер Нэчас запэўніў, што заканадаўцы ставяць перад сабой задачу – не забыцца на той уклад, які Каталіцкі Касцёл уносіць ў развіццё краіны.
Зала Друку канстатавала, што было ўзаемна выказана зацікаўленне, каб прыняццё Пагаднення між Чэшскай Рэспублікай і Касцёлам стала трывалай асновай для рэгулярных стасункаў і працягу канструктыўнага дыялогу на ўсіх узроўнях.








All the contents on this site are copyrighted ©.