У Францыі па ініцыятыве
мясцовай дабрачыннай каталіцкай арганізацыі “Дапамога Касцёлу ў патрэбе” праходзяць
з 21 па 25 мая святкаванні “Ночы сведкаў” у памяць сучасных хрысціянаў, якія загінулі
за веру. У праграме мерапрыемстваў, якія ужо прайшлі ў Грэнобле, Баёне, Лільле
і сёння завершацца ў Парыжы, запланаваны малітвы, адарацыі да Насвяцейшага Сакрамэнту
і сведчанні. На сустрэчы былі запрошаны, між іншым, кардынал Дзэн, біскуп Ганконга
на пенсіі, арцыбіскуп Кіркуту Луіс Сако і брат былога міністра па рэлігійных меншасцях
пры ўрадзе Пакістана Паўло Бгацці.
26 мая перад парыжскай катэдрай Нотр Дам
будзе размешчаны выстава “Пальма свободы”, каб нагадаць усім аб адсутнасці рэлігійнай
свабоды у свеце. На ёй можна будзе ўбачыць фатаграфіі аб пераследаванні людзей з-за
іх веравызнання. На заканчэнне мерапрыемства, у якім прыме ўдзел больш за 60 тыс.
асоб, прадстаўнікі ўсіх рэлігійных супольнасцяў Францыі падпішуць заклік да павагі
рэлігійнай свабоды у свеце. Паводле арганізацыі “Дапамога Касцёлу ў патрэбе” сёння
ў свеце 75% усіх пераследаваных па рэлігійных прычынах з’яўляюцца хрысціяне.