Рым: пачынаецца юбілейны Год апосталаў славянства святых Кірыла і Мятода
25 мая ў рымскай базыліцы
св.Пракседы арцыбіскуп Прагі кардынал Дамінік Дука, старшыня Канферэнцыі біскупаў
Чэхіі ўрачыстай сваятой Імшой адкрые святкаванні юбілейнага Года апекуноў Еўропы Кірыла
і Мятода, які завершыцца ў 2013 г.. Шматлікімі мерапрыемствамі сусветны Касцёл будзе
адзначаць 1150- годдзе з таго моманту, калі стваральнікі першай славянскай азбукі
мніх Кірыл і біскуп Мятод прыбылі ў Вялікую Маравію, каб евангелізаваць народы Усходняй
Еўропы. Сёння ж вечарам у Вялікай рымскай базыліцы Санта Марыя Маджорэ, дзе папа
Адрыян ІІ у 867 г.зацвердзіў першую Біблію на стараславянскай мове, адбудзецца канцэрт
духоўнай музыкі ў выкананні хора і аркестра з некалькіх гарадоў Чэхіі.
Кульмінацыйныя
ўрачыстасці пройдуць у наступным годзе ў Веліградзе, куды ўжо пачаліся пілігрымкі
вернікаў. Менавіта сюды асветнікі славянства ўпершыню прыбылі з евангелізатарскай
місіяй.