2012-05-25 15:41:57

Кс. Ламбардзі: затрымана асоба, якая незаконна мела пры сабе ватыканскія дакументы


RealAudioMP3 Кс. Фэдэрыко Ламбардзі, кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы паведаміў, што ватыканская жандармерыя затрымала асобу, якая мела пры сабе нелегальныя ватыканскія дакументы. Прадстаўнік Святога Пасаду падкрэсліў, што ватыканская жандармерыя правяла раследаванне паводле ўказанняў, атрыманых ад Камісіі кардыналаў, стваоранай месяц таму і пад кіраўніцтвам Прамотара справядлівасці. “Затрыманая асоба цяпер знаходзіцца ў распараджэнні следчых органаў з мэтай збору далейшай інфармацыі”, - сказаў кс. Ламбардзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.