Брусэль: біскупы з краін Еўрасаюза пра крызіс у этыцы, духоўнасці і палітыцы
Уклад этыкі і духоўнасці
ва ўстойлівы эканамічны парадак – так гучала тэма спаткання, якое з ініцыятывы Камісіі
біскупскіх канферэнцый Еўрапейскай супольнасці адбылося 24 мая ў Брусэлі. Удзельнікі
сустрэчы разважалі над праблемай крызісу ў сучаснай Еўропе – эканамічнага, сацыяльнага,
палітычнага, дэмаграфічнага, адной з прычын якога з’яўляецца бездухоўнасць. Як
адзначыў былы пасол Нідэрландаў Корталс Алтэс, перад намі заняпад неа-ліберальнай
сістэмы, але больш глыбокі крызіс перажывае само грамадства, дзе скажаюцца адносіны
паміж людзьмі, прыродай, супольным дабром і страчваецца сэнс трансцэндэнтнасці. “Усе
гэта мае ў сабе відавочныя этычныя фактары – адсутнасць маральнасці і інтэграцыі перш
за ўсё ў палітычнай і эканамічнай эліце і таксама праблемы ў духоўнай сферы нашага
існавання, на якую павінна быць звернута асаблівая ўвага” – адзначыў Корталс Алтэс
. Акрамя таго ён звярнуў ўвагу на тое, што для адновы пачуцця трасцэндэнтнасці неабходна
з аднаго боку, каб Касцёл у сваіх прамовах адлюстроўваў глыбінную сутнасць праблемы
і прамаўляў на зразумелай усім людзям мове, а з іншага боку – неабходна супрацоўніцтва
з з няверуючымі, каб пераадолець крызіс і стаць на шлях стабільнага развіцця. Андрэ-Юзаф
Леанард, арцыбіскуп дыяцэзіі брусэльска - мэхэленскі, звярнуў ўвагу на тое, што калі
свет скіраваны ў пагоню за прыбыткам і законы рынку становяцца нечым недатыкальным
– пачынаюцца праблемы. “І ў гэтым сэнсе духоўнасць адкрытая на трасцэндэнтнасць
павінна адыгрываць важную ролю. Калі духоўная сфера будзе займаць сваё фундаментальнае
месца, то грамадства будзе разівацца і ісці наперад, таксама і ў эканамічным сэнсе”
– адзначыў іерарх.