2012-05-25 12:56:35

Апостальскі вікарый Алепа аб сітуацыі ў Сірыі


RealAudioMP3 Апостальскі вікарый у Алепа Джузэпэ Назаро ў інтэрв’ю інфармацыйнаму агенству “Asia news” адзначыў, што існуюць знешнія сілы, якія не хочуць супакою для Сірыі. Яна з’яўляецца ахвярай баевікоў з Туніса, Лівіі, Турцыі, Пакістана і іншых ісламскіх краін. Зброя і грошы павялічваюць і правакуюць жах насілля.
Па словах іерарха заходнія краіны не робяць нічога, каб спыніць гэты канфлікт, яны не клапоцяцца пра лёс сірыйскага народа, які акрамя жахаў вайны перажывае і эканамічны заняпад. “У больш пацярпелых правінцыях асабліва адчуваецца нястача, не хапае сродкаў, лекаў і ўсяго самага неабходнага”.
Біскуп занепакоены пазіцыяй ісламскіх экстрэмістаў, згодна з якой не шукаюцца шляхі выхаду з канфлікту. “У краіне і надалей працягваюцца гвалт і сутыкненні, справакаваныя барацьбой за кантроль над дзяржавай паміж алавітамі і сунітамі” – паведаміў апостальскі вікарый Алепа і падкрэсліў, што сутыкненні у асноўным сканцэнтраваныя ў рэгіёнах, дзе знаходзяцца шмат баевікоў з замежным грамадзянствам.
Па словах біскупа ў правінцыях, дзе не дамінуюць мусульманскія супольнасці, сітуацыя больш спакойная і хрысціяне спрабуюць дапамагчы мясцовым мусульманам.








All the contents on this site are copyrighted ©.