2012-05-24 13:49:21

Экуменічнае журы ў Канах атрымала высокую ацэнку


RealAudioMP3 Экуменічнае журы на Канскім міжнародным кінафестывалі карыстаецца добрай рэпутацыяй і папулярнасцю. Аб гэтым паведаміў яго сёлетні старшыня швейцарскі тэолаг і кінапубліцыст Шарль Марціг. З 1974 г. на самым значным міжнародным кінафоруме дзейнічае журы, у якое ўваходзяць прадстаўнікі розных хрысціянскіх Цэркваў і супольнасцяў. Шэсць яго членаў на працягу дванаццаці дзён павінны абраць фільм, у якім гаворка ідзе пра духоўнасць, годнасць, салідарнасць або павагу да навакольнага асяроддзя. Прэмія ўручаецца заўсёды ў дзень Пяцідзесятніцы.

Задача экуменічнага журы, як заявіў Марціг, паказаць прысутнасць хрысціянскіх Цэркваў у культуры. “Мы хочам, каб тут, у Канах, нас успрымалі сур’ёзна”, - сказаў ён. Яшчэ адна мэта – зразумець, што турбуе сучасны сусветны кінематограф, якія пытанні і праблемы існуюць, чым ён можа быць карысным для нашых Цэркваў, паведаміў кінапубліцыст.

Першым крытэрыем ацэнкі фільмаў, па словах Марціга, з’яўляецца эстэтычны аспект. Форма і змест павінны спалучацца ў гармоніі. Наступнае пытанне, якое паўстае пры праглядзе фільма, ці ён мае нейкае аднясенне да хрысціянскіх каштоўнасцяў, закранае тэмы справядлівасці, пошуку сэнсу, або пытанні віны і прабачэння.







All the contents on this site are copyrighted ©.