2012-05-24 12:54:19

Папа да італьянскіх біскупаў: навучанне ІІ Ватыканскага Сабору – аснова дзейнасці Касцёла


RealAudioMP3 Тэма новай евангелізацыі была ў цэнтры прамовы Бэнэдыкт ХVI да італьянскіх біскупаў. Сустрэча 24 мая была прымеркавана да заканчэння пленарнага пасяджэння італьянскага епіскапату. Папа адзначыў, што Касцёл у сваёй дзейнасці павінен карыстацца навучаннем ІІ Ватыканскага Сабору. “Яго аўтарытэтнае навучанне – гэта шлях для прыняцця ефектыўных мер адносна вялікіх грамадскіх і культурных пераўтварэнняў нашых часоў, якія маюць бачныя наступствы таксама і для рэлігійнага вымярэння”, - сказаў Святы Айцец. Ён адзначыў, што сёння ў свеце людзі ўсё менш прымаюць удзел у рэлігійным жыцці, а Бог выключаецца з светаўяўлення шматлікіх асоб. Чалавек часта імкнецца звесці Бога да асабістай сферы, выключаючы Яго з публічнага жыцця. “Аснова крызісу, які закрануў Еўропу – крызіс маральны і духоўны, бо чалавек сцвярджае, што яго ідэнтычнасць ажыццяўляецца толькі ў ім самі”, - сказаў Святы Айцец.

Папа адзначыў, што ў часы, калі Бог становіцца для многіх вялікім Невядомым а Езус выключна вялікай постаццю мінулага перыяду, не будзе ніякага місіянерскага адраджэння без аднаўлення веры. “Мы не прыцягнем людзей да Евангелля, калі самі не будзем мець глыбокіх адносін з Богам”, - сказаў Бэнэдыкт ХVI. Ён падкрсэліў, што заданнем новай евангелізацыі з’яўляецца імкненне наблізіць чалавецтва нашага часу да Бога, каб дапамагчы яму адкрыць розум і сэрца на таго Бога, які яго шукае і хоча быць блізка даючы зразумець, што выкананне волі Пана не з’яўляецца абмежаваннем свабоды, а наадварот робіць чалавека сапраўды свабодным. “Бог з’яўляецца гарантам, а не канкурэнтам нашага шчасця, а куды прыходзіць Евангелле – значыць сяброўства з Езусам – чалавек становіцца аб’ктам любові, якая яго ачышчае і аднаўляе і робіць здольным любіць і служыць чалавеку з боскай любоў’ю”, - адзначыў Пантыфік, звяртаючыся да італьянскіх біскупаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.