Сусветную сустрэчу сем’яў папярэдзіць буйны міжнародны кангрэс у Іспаніі
Чэрвеньскую Сусветную
сустрэчу сем’яў у Мілане папярэдзіць 25-27 мая VI Сусветны кангрэс сем’яў у Мадрыдзе.
Некалькі тысяч яго ўдзельнікаў будуць разважаць аб “Сужэнстве і сям’і як будучыні
грамадства”. У форуме возьмуць удзел шматлікія хрысціянскія рухі і асацыяцыі. Прыбудуць
прадстаўнікі іншых рэлігій і няверуючыя, якія выступаюць у абарону сям’і і жыцця ад
зачацця да натуральнай смерці . Арганізатары адзначаюць, што мэта Кангрэсу – абмен
думкамі і вызначэнне плану дзейнасці па абароне жыцця і сям’і на глабальным узроўні.
Акрамя таго, удзельнікі форуму жадаюць унесці свой уклад у адукацыю і паспрыяць абмену
думкамі. Падчас Кангрэсу дэлегаты абмяркуюць і вызначаць новыя стратэгіі буйных міжнародных
арганізацый, якія дзейнічаюць на карысць жыцця і сям’і.
У VI Сусветным Кангрэсе
сем’яў прыме ўдзел кардынал Эніо Антанэлі, старшыня Папскай рады па справах сям’і;
ён выступіць з дакладам “Натуральная сям’я і нападкі на яе”.
Колькасць удзельнікаў
міжнародных кангрэсаў пастаянна расце. На першым форуме ў Празе ў 1997 г. прысутнічала
700 дэлегатаў, а ў апошнім, у 2009 г. у Амстэрдаме, удзел узяло ўжо каля 4 тыс. абаронцаў
жыцця і сям’і.