Сённяшняя “L’Osservatore
Romano” піша аб адносінах паміж Святым Пасадам і ЗША на працягу апошняга стагоддзя.
Іх пацяпленне адбылося толькі ў перыяд паміж І-ай і ІІ-ой Сусветнымі войнамі. Папе
Бэнэдыкту ХV – “мірнаму Пантыфіку” – як піша газета, удалося, так бы мовіць, нейтралізаваць
ваяўнічыя антыклерыкальныя выпады прэзідэнта Уілсана. Значную ролю ў працэсе нармалізацыі
адносін заграў арцыбіскуп Эўджэніо Пачэллі, будучы папа Пій ХІІ. Знакавым таксама
стала цытаванне ў 1931 г., тады яшчэ кандыдатам у прэзідэнты ЗША Франклінам Рузвельтам,
энцыклікі “Quadragesimus annus” папы Пія ХІ. Будучы Прэзідэнт ракамендаваў яе як праграму
для выхаду з Вялікай дэпрэсіі.
Сённяшняя “Osservatore” нагадвае, што пераломным
у адносінах Апостальскай Сталіцы і Злучаных Штатаў стаў год 1939, калі ўпершыню ў
гісторыі ў цырымонніі ўступлення на Пасад св. Пятра папы Пія ХІІ узяў удзел афіцыйны
прадстаўнік ЗША Джозэф Кенэдзі. Не гледзячы на гэта, поўныя дыпламатычныя адносіны
паміж Святым Пасадам і ЗША былі ўсталяваны толькі ў 1984 г.