2012-05-22 15:49:28

Патрыярх збірае міжнародную сустрэчу па экалогіі


RealAudioMP3 18-20 чэрвеня 2012 г. па ініцыятыве Патрыярха Канстантынопальскага Барталамея І на востраве Халкі адбудзецца “Саміт па глабальнай адказнасці і экалагічнай устойлівасці”. У мерапрыемстве прымуць удзел вядомыя эколагі, навукоўцы, журналісты, тэолагі і ўніверсітэцкія выкладчыкі з усяго свету. Падчас канферэнцыі будзе разглядацца вялікі спектр тэм: біялагічныя разнастайнасці і ахова прыроды, энергетыка і змены клімату, эканоміка і інавацыйныя працэсы. Патрыярх нагадаў, што гэта ўжо 8 сустрэча такога роду, пачынаючы з 1995 г. У сваім спецыяльным пасланні, з нагоды гэтага форуму, Барталамей І адзначыў, што саміт прымеркаваны да канферэнцыі ў бразільскім Рыо пад эгідай ААН на тэму ўстойлівага развіцця; яна пройдзе 20-22 чэрвеня.

Ён адзначыў, што на працягу апошніх 20 гадоў гэтыя сустрэчы намагаліся паспрыяць дыялогу ва ўсім свеце і супрацоўніцтву паміж прадстаўнікамі навукі і рэлігіі на карысць каштоўнасцяў, звязаных з этычнымі і навуковымі пытаннямі, якія ўзнікаюць па прычыне злоўжывання чалавекам прыроднымі рэсурсамі. Патрыярх падкрэсліў, што аднаўленне клімату і вяртанне да адказнага выкарыстання рэсурсаў патрабуе змены сістэмы каштоўнасцяў і перакананняў.







All the contents on this site are copyrighted ©.