2012-05-22 14:48:08

Ватыканскі кардынал: блізкаўсходнія хрысціяне – “соль” грамадства


RealAudioMP3 Калі хрысціяне пакінуць Блізкі Усход, знікне важны культурны фактар, якога будзе не хапаць гэтаму рэгіёну, лічыць кардынал Курт Кох. Старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству называе хрысціян, якія ад пачатку існавання Касцёла жылі на Блізкім Усходзе, “соллю” грамадства, здамінаванага праз мусульман. З другога боку, кардынал са зразуменнем ставіцца да тых блізкаўсходніх хрысціян, якія эмігруюць у Еўропу ці Паўночную Амерыку. Іерарх заклікае добра слухаць хрысціян Блізкага Усходу. На яго думку, часта людзі на Захадзе памылкова мяркуюць, што лепш ведаюць, як павінны паводзіць сябе блізкаўсходнія хрысціяне.

Адказваючы на пытанне аб неабходнасці большага ціску з боку міжнароднай супольнасці на краіны, якія парушаюць свабоду веравызнання, кардынал Кох падкрэсліў, што паводле Евангелля не можна плаціць падобным за падобнае. Аднак, калі імамы выкладаюць у еўрапейскіх універсітэтах, варта звярнуць у сваю чаргу ўвагу такіх краін, як Турцыя, на аднаўленне працы хрысціянскіх школ. Аднак, гэта можна асягнуць толькі на шляху дыялога, лічыць адказны за экуменізм з боку Святога Пасаду кардынал.







All the contents on this site are copyrighted ©.