2012-05-22 14:37:44

Апостальскі ліст Бэнэдыкта ХVI на кітайскай мове


RealAudioMP3 Напярэдадні Сусветнага дня малітваў за Касцёл у Кітаі, які пройдзе 24 мая, Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупскаў Тайваня апублікавала поўны тэкст Апостальскага ліста Бэнэдыкта ХVI “Porta Fidei” на кітайскай мове. Яго Пантыфік напісаў да адкрыцця 11 кастрычніка 2012 г. “Года веры”. Паводле іерархаў, “Год Веры” – гэта добрая нагода адкрыць нанава радасць і энтузіязм сустрэчы з Хрыстом. “Гэта асабліва важна для хрысціян, якія праяўляюць вялікі клопат аб сацыяльных, культурных і палітычных баках сваёй дзейнасці, якія думаюць аб веры як неабходнай ўмове сумеснага жыцця”, - адзначылі біскупы.

Адзін каталіцкі святар з Кітаю распавёў інфармацыйнаму агенцтву “AsiaNews”, што “адкрыццё веры і публічнае яе сведчанне, а таксама адзінства з Рымскім Пантыфікам, з’яўляюцца асноўнымі ўмовамі аднаўлення каталіцкіх супольнасцяў у Кітаі. “Год Веры прызначаны не толькі для заходняга секулярызаванага свету, але таксама для нас, бо часта зводзім нашу хрысціянскую веру да пэўных пабожных пачуццяў, без аднясення да яе першапрычыны і жыцця”, - адзначыў святар.








All the contents on this site are copyrighted ©.