2012-05-21 16:12:32

Бэнэдыкт XVI да кардыналаў: Мы “каманда” Пана – “каманда” пераможцаў!


RealAudioMP3 21 мая ў Герцагскай залі Апостальскага палацу ў Ватыкане адбыўся ўрачысты абед Бэнэдыкта XVI з членамі Калегіі кардыналаў. Такім чынам Святы Айцец хацеў падзякаваць сваім найбліжэйшым супрацоўнікам за віншаванні, якія атрымаў з нагоды свайго 85-годдзя. Звяртаючыся да прысутных на абедзе, Пантыфік прапанаваў паразважаць над паняццем “Ecclesia militans” – “Касцёл-змагар”. Ён адзначаў, што сёння відавочным з’яўляецца імкненне зла “дамінаваць у свеце” і таму неабходна ўвайсці ў барацьбу з ім. “Мы бачым, што гэта барацьба ажыцяўляецца розным чынам, жорсткімі і часам гвалтоўнымі метадамі, замаскіраванымі пад дабро і менавіта таму разбуральнымі для фундаментаў маралі ў грамадстве”, - падкрэсліў Папа. Пантыфік нагадаў словы св. Аўгустына аб тым, што ў гісторыі існуе пастаянная барацьба паміж двума відамі любові: любоўю да сябе і любоўю да Бога, якая характэрызуецца поўным самаадданем аж да мучаніцтва. “Мы удзельнічаем ў гэтай барацьбе і таму нам неабходна мець сяброў”. “Вы мае сябры і я адчуваю сябе як дома, я адчуваю сябе ў кампаніі вялікіх сяброў, якія заўсёды побач са мной, мы усе разам і з Панам”, - сказаў Святы Айцец, звяртаючыся да кардыналаў.

Пантыфік падзякаваў пурпуратам за сяброўства і заахвоціў іх словамі Езуса Хрыста: “Адвагі! Я перамог свет”. “Мы “каманда” Пана, гэта значыць – “каманда” пераможцаў!”, - сказаў Бэнэдыкт XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.