2012-05-19 14:27:36

Рэзкая рэакцыя Святога Пасаду на незаконнае апублікаванне асабістай перапіскі Папы


RealAudioMP3 Апублікаванне дакументаў Апостальскай Сталіцы і асабістых дакументаў Святога Айца больш падобная на сумнеўную і паклёпніцкую журналісцкую ініцыятыву, але таксама мае характар злачыннага дзеяння, так адрэагавала Зала Друку на публікацыю вышэй узгаданых дакументаў у кнізе італьянскага журналіста Джанлуіджы Нуцы. У заяве сказана, што такім чынам былі парушаны правы на недатыкальнасць асабістага жыцця і свабоду перапіскі асабіста Святога Айца і яго супрацоўнікаў, надаўцаў і атрымальнікаў апублікаваных лістоў. Святы Пасад будзе прымаць адпаведныя меры, каб людзі, якія займаюцца крадзяжом і раскрыццём сакрэтнай інфармацыі, а таксама выкарыстаннем асабістых дакументаў у камерцыйных мэтах, адказалі за свае дзеянні перад судом. Калі ў гэтым будзе неабходнасць, Апостальская Сталіца застаўляе за сабой права звярнуцца за дапамогай да міжнароднай супольнасці.







All the contents on this site are copyrighted ©.