2012-05-19 13:21:53

Маўчанне і камунікацыя: Пасланне Бэнэдыкта XVI на Сусветны дзень сродкаў масавай камунікацыі


RealAudioMP3 “Не можа існаваць сапраўднай камунікацыі без маўчання”, - нагадаў словы Бэнэдыкта XVI сакратар Папскай рады па сродках масавай камунікацыі кс. прэлат Пол Тай. Разважаючы над пасланнем Пантыфіка на Сусветны дзень сродкаў масавай камунікацыі, які будзе адзначаецца 20 мая, святар адзначыў, што Папа, пасля некалькіх пасланняў, прысвечаных тэхналагічных аспектам камунікацыі, звярнуў увагу на адносіны паміж маўчаннем і камунікацыяй. На думку сакратара ватыканскай дыкастэрыі, прапанова маўчання, як важнага элементу чалавечай камунікацыі, неабходна “для захавання самаго значэння камунікацыі, вельмі спрошчанага новымі тэхналогіямі”. “Нашым маўчаннем мы выражаем павагу і любоў да бліжняга: у маўчанні мы слухаем і аддаем перавагу яго слову. Гэта асаблівым чынам праяўляецца, калі нашы суразмоўцы выражаюцца праз пытанні, як часта адбываецца ў сацыяльных сетках”, - падкрэсліў кс. Пол Тай. “Дыялог патрабуе шчырага слухання іншага: слухання, якое немагчыма без маўчання”, - адзначыў святар.

Паводле сакратара Папскай рады па сродках масавай камунікацыі, маўчанне неабходна для пошуку праўды і больш глыбокага разумення рэчаў. Ён нагадаў, што Папа высока цэніць патэнцыял шматлікіх сайтаў, сацыяльных сетак і праграмнага забеспячэння, якія могуць дапамагчы сучаснаму чалавеку знайсці час для таго, каб засяродзіцца і задаць сапраўдныя пытанні, а таксама даць магчымасць для маўчання, разважання і дзялення Божым Словам. Кс. прэлат Пол Тай адзначыў, што Касцёл павінен “выкарыстоўваць нагоды і магчымасці, як матэрыяльныя, так і віртуальныя, каб навучыць людзей мастацтву маўчання і разважання, і аднавіць смак адзіноты і засяроджанасці”.








All the contents on this site are copyrighted ©.