2012-05-19 12:15:11

Кс. Фэдэрыка Ламбардзі: рэлятывізм можа ператварыцца ў агрэсію


RealAudioMP3 Кс. Фэдэрыка Ламбардзі звярнуў увагу на пытанне свабоды сумлення і веравызнання. У сваёй аўтарскай рубрыцы “Octava Dies” на Ватыканскім радыё, езуіт аналізуе апублікаваны нядаўна пастырскі ліст канадскіх біскупаў на гэту тэму. Ён лічыць, што пасланне не мае мясцовага характару, бо свабода рэлігіі ўжо даўно стала пытаннем глабалным. Яе захаванне патрабуе сведчання і актыўнасці ўсіх вернікаў і касцёльных супольнасцяў, лічыць прадстаўнік Апостальскай Сталіцы.

“Мы добра ведаем, як часта і глыбока звяртаўся да яе Папа, напрыклад ў пасланні на Дзень міру і ў зваротах да дыпламатычнага корпусу. Ёсць два прынцыповыя бакі праблемы. Перш за ўсё – моцнае папранне правоў. Нядаўняе даследванне “The Pew Forum on Religion and Public Life” паказала, што больш за 70% краін прымяняюць абмежаванні – юрыдычныя або адміністрацыйныя, якія ў канцы канцоў нішчаць як правы асобных вернікаў, так і цэлых рэлігійных супольнасцяў. Арганізацыя “Дапамога Касцёлу ў патрэбе”, у сваю чаргу, канстатуе, што 75% выпадкаў рэлігійнага пераследу ў свеце скіравана супраць хрысціян”.

Але, як сцвярджае італьянскі езуіт, ёсць яшчэ больш тонкія, не так бачныя складовыя гэтага працэсу, напрыклад, рэлятывізм, асабліва адчувальны ў заходніх грамадствах. Дырэктар Ватыканскага радыё нагадвае пазіцыю Папы. Пантыфік лічыць, што рэлятывізм можа ператварыцца ў агрэсію супраць людзей, якія адкрыта кажуць аб сваіх перакананнях адносна праўды і сэнсу жыцця.

Кс. Ламбардзі перакананы ў тым, што вернікі і Касцёл, якія жывуць жаданнем агульнага дабра, павінны ажыццяўляць свае імкненні, не дазваляючы, каб сумленне і вера падвяргаліся насіллю.








All the contents on this site are copyrighted ©.