2012-05-19 15:15:14

Зрабіць Алімпіяду 2012 больш гуманнай хочуць хрысціяне 15 канфесій


RealAudioMP3 “More than gold” – даражэй за золата – назва сумеснай ініцыятывы 15 хрысціянскіх канфесій Вялікабрытаніі. Задача – евангелізаваць і дапамагаць падчас лонданскай Алімпіяды 2012. Кс. прэлат Джон Армітэдж, пробашч парафіі, на тэрыторыі якой размясцілася Алімпійская вёска, распавёў агенцтву “SIR”, што Каталіцкі Касцёл яшчэ ніколі не ўносіў так шмат у Алімпіяду. На просьбу аргкамітэта Алімпіяды, святары з навакольных да вёскі парафій будуць круглыя суткі даступныя для размовы і здзяйснення сакрамэнтаў. Пробашч “алімпійскай” парафіі падкрэсліў, што ўсе намаганні “More than gold” скіраваны так ці інакш на адукацыю, рэлігійную і духоўную.








All the contents on this site are copyrighted ©.