2012-05-19 12:44:21

Ватыканскі іерарх: сутнасць размоў з лефебрыстамі – прызнанне ІІ Ватыканскага Сабору


RealAudioMP3 Першы з 19 кардыналаў, якія ўдзельнічалі 16 мая ў пленарным пасяджэнні Кангрэгацыі Веравучэння, пракаментаваў магчымасць прыйсці да пагаднення з Брацтвам св. Пія X. Кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству і старшыня Камісіі па рэлігійных адносінах з юдаізмам, даў ясна зразумець, што лефебрысты, у выпадку паяднання з Апостальскай Сталіцай, павінны будуць прыняць факт дыялогу Касцёла з юдаізмам.

“Прынцыпы каталіцкага навучання з’яўляюцца абавязковымі для ўсіх католікаў. У тым ліку ІІ Ватыканскі Сабор і ўсе яго рашэнні”, - сказаў адказны за кантакты з юдэямі кардынал. Ён узгадаў саборны дакумент “Nostra Aetate”, які з’яўляецца асновай каталіцка-юдэйскага дыялогу, што выключае існавання “суб’ектыўнага меркавання” па гэтым пытанні на ўзроўні Касцёла.

Ватыканскі іерарх нагадаў, што прынятае на Саборы стаўленне да юдэяў абсалютна выключае антысеміцкія настроі”, якія існуюць, па словах кардынала, “з правага і левага боку”. Адкрыццё Каталіцкага Касцёла на юдаізм і іншыя рэлігіі, з’яўляецца адной з асноўных прэтэнзій Брацтва св. Пія X у дыялогу са Святым Пасадам.







All the contents on this site are copyrighted ©.