2012-05-19 12:32:44

Бэнэдыкт XVI: культура, валантарыят і праца – тры элементы штодзённай дзейнасці свецкіх католікаў


RealAudioMP3 “Бескарыслівасць не набываецца на рынку і да яе немагчыма абавязаць праз законы. Аднак і эканоміка, і палітыка патрабуюць бескарыслівасці, людзей здольных на бескарыслівы дар”, - з такімі словамі звярнуўся Бэнэдыкт XVI да членаў трох найбуйнейшых італьянскіх асацыяцый: Касцёльнага руху культурных ініцыятыў, Федэрацыі хрысцянскіх служб міжнароднага валантарыяту і Хрысціянскага руху працаўнікоў. Прадстаўнікі гэтых аб’яднанняў прыбылі 19 мая ў Ватыкан, каб прыняць удзел у аўдыенцыі са Святым Айцом з нагоды юбілеяў сваіх арганізацый. “Культура, валантарыят і праца з’яўляюцца трыма важнымі элементамі штодзённай дзейнасці свецкіх католікаў, якія пакліканы ўзмоцніць прыналежнасць да Хрыста і Касцёла, як ў асабістай, так і публічнай сферах грамадства. Свецкі вернік уключаецца у працэс, калі сутыкаецца з адной ці больш з гэтых сфераў і праз культурнае служэнне, салідарную дзейнасць з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе, і працу, намагаецца спрыяць чалавечай годнасці”, - адзначыў Бэнэдыкт XVI.

Папа падкрэсліў, што дзейнасць у сферы культуры, валантарыяту і працы для хрысціян павінна натхняцца міласэрнай і бескарыслівай любоўю. Для асобнага верніка “гэта значыць, навучыцца бачыць вачыма Хрыста і даваць іншым тое, у чым яны маюць тэрміновую патрэбу, дарыць позірк і жэсты любові тым, хто гэтага патрабуе”. “Робячы так, не толькі сведчыца дабро для іншага, але адкрываецца глыбокае шчасце, паводле логікі Хрыста, які аддаў усяго сябе”, - сказаў Бэнэдыкт XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.