2012-05-19 13:16:46

Бэнэдыкт XVI запрасіў на абед некалькі сем’яў


RealAudioMP3 Папа запрасіў на абед 7 сем’яў спасярод удзельнікаў VII Сусветнай сустрэчы у Мілане. У нядзелю, 3 чэрвеня, Бэнэдыкт ХVI сустрэнецца за адным сталом у Міланскай курыі з прадстаўнікамі ўсіх 5 кантынентаў. Да таго ж, адна сям’я будзе прадстаўляць дыяцэзію-гаспадара сёлетнега форуму і яшчэ адна – дыяцэзію-гаспадара форуму наступнага, якая, дарэчы, яшчэ не вядома. Святы Айцец назаве яе на заключнай св. Імшы міланскай сустрэчы.

Бэнэдыкт XVI папрасіў арганізатараў, каб адначасова з гэтым абедам былі накрыты сталы для самых бедных сем’яў, якія жывуць у паўночнаітальянскім горадзе. Гэта будуць таксама людзі з усіх кантынентаў, у тым ліку эмігранты. Міланская “Caritas” накрые абед у сталовай Каталіцкага ўніверсітэта Найсвяцейшага Сэрца. Пры дыяцэзіяльнай курыі існуе пункт, куды жыхары Мілана могуць прынесці прадукты харчавання для гасцей форуму.

Арганізатары сустрэчы называюць Мілан “Горадам чатырох “А” – амбразіянскім, адкрытым, атуляючым і абварожваючым.







All the contents on this site are copyrighted ©.