2012-05-18 11:57:35

Папа прыняў даверчыя граматы новага пасла Францыі пры Апостальскай Сталіцы


RealAudioMP3 18 мая Бэнэдыкт XVI прыняў даверчыя граматы новага пасла Францыі пры Апостальскай Сталіцы Бруна Жуберта. Дыпламат нарадзіўся ў 1950 г. Вывучаў паліталогію ў Інстытуце палітычных навук у Парыжы і Нацыянальнай школе кіравання. Пачаў дыпламатычную кар’еру ў 1978 г. у якасці сакратара пасольства Францыі ў Вашынгтоне. Затым працаваў сакратаром па эканамічных справах Еўрапейскага саюза пры Міністэрстве замежных спраў. Некаторы час займаў пасаду другога дарадчыка Пастаяннага прадстаўніцтва Францыі пры Еўрасаюзе ў Брусэлі. Доўгі час працаваў у Міністэрстве замежных спраў Францыі. Адказваў за адносіны з краінамі Афрыкі і Акіяніі. З 2009 г. Бруна Жуберт быў дарадчыкам Прэзідэнта Францыі па пытаннях афрыканскіх краін. З 2009 па 2012 г. быў паслом у Марокка. Акрамя французскай мовы дыпламат валодае англійскай і іспанскай. Жанаты і мае чатырох дзяцей.








All the contents on this site are copyrighted ©.