2012-05-18 14:35:10

Бэнэдыкт ХVI прывітаў удзельнікаў Каталіцкіх дзён у Германіі


RealAudioMP3 Бэнэдыкт ХVI скіраваў спецыяльнае пасланне да ўдзельнікаў 98-х Каталіцкіх дзён, якія праходзяць 16-20 мая ў нямецкім Мангейме, у зямлі Бадэн-Вюртэмберг. Каталіцкія дні ў Германіі з’яўляюцца адным з найбуйнейшых мерапрыемстваў у якім удзельнічаюць католікі з усёй краіны. У гэтым годзе ў форуме прымуць удзел Прэзідэнт Германіі Ёахім Гаўк , федэральны канцлер Ангела Меркель і іншыя палітыкі і вядомы людзі краіны.

Тэма мерапрыемства: “Адважыцца на новае жыццё”. Разважаючы над гэтымі словамі Пантыфік заклікаў нямецкіх вернікаў да мужнасці. Ён падкрэсліў, што каб пачаць новае жыццё неабходна быць гатовым з рашучасцю і адвагай пакінуць старое.

Бэнэдыкт XVI звярнуў увагу на тое, што аднаўленне веры ахрышчаных павінна адбывацца ў Касцёле і з Касцёлам. Акрамя таго, Папа адзначыў, што кожны хрысціянін павінен уключыцца ў справу новай евангелізацыі, бо Германія “патрабуе новага місійнага і апостальскага запалу”.“Народ, у якім пануе “цывілізацыі любові”, можа адчуць смак сапраўднага і трывалага супакою”, - падкрэсліў Святы Айцец.

Папа асаблівым чынам звярнуў моладзі. Ён заклікаў маладых людзей, быць сведкамі Евангелля сярод сяброў – у школе і на працы. Святы Айцец пажадаў, каб Каталіцкія дні ў Германіі дапамаглі Касцёлу нанава адкрыць прыгажосць і свежасць веры.








All the contents on this site are copyrighted ©.