2012-05-18 12:24:21

Бэнэдыкт XVI: спрыяць пашырэнню адукацыі ў свеце ў стылі ўзаемнага абагачэння паміж культурамі


RealAudioMP3 18 мая Бэнэдыкт XVI заклікаў працягваць спрыяць развіццю адукацыі ў бедных краінах звяртаючыся да ўдзельнікаў Міжнароднага кангрэса Ініцыятывы на карысць пашырэння адукаванасці ў свеце (Opam). У пасланні скіраваным за подпісам кардынала Дзяржсакратара Тарчызіо Бэртонэ, Папа адзначыў, што спрыяць пашырэнню адукаванасці ў бедных краінах неабходна “у стыле ўзаемнага абагачэнння паміж культурамі і братэрства паміж касцёльнымі супольнасцямі”. Форум Ініцыятывы на карысць пашырэння адукаванасці ў свеце праходзіць у Рыме з нагоды 40-годдзя дзейнасці гэтай арганізацыі. Яго тэма: “Гуманізм крохкасці: урокі Поўдня свету”. Увага да праблемы неадукаванасці ў гэтым рэгіёне не з’яўляецца выпадковай. Паводле статыстычных дадзеных у свеце налічаецца каля 790 млн. дарослых, якія не маюць ніякай адукацыі, з іх 2/3 жанчыны. У бедных краінах неадукаванасць сярод жанчын дасягае 85%. Акрамя дарослых у свеце жыве каля 150 млн. неадукаваных дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў.

Ініцыятыва на карысць пашырэння адукаванасці ў свеце (Opam) з’яўляецца асацыяцыяй заснаванай на хрысціянскіх прынцыпах. Яна была створана у 1972 г. кс. Карло Мураторэ, былым місіянерам, які бачыў у пашырэнні адукацыі ключ да развіцця бедных рэгіёнаў планеты.








All the contents on this site are copyrighted ©.