2012-05-18 13:19:17

Бэнэдыкт XVI да амерыканскіх біскупаў: клапаціцца аб эмігрантах і адзінстве Касцёла


RealAudioMP3 Клопат аб эмігрантах і адзінства паміж біскупамі і святарамі – гэтыя тэмы былі ў цэнтры зварота Бэнэдыкта XVI да 15 іерархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў з ЗША, якія прыбылі ў Рым у рамках візіта “Ad limina Apostolorum”. 18 мая Пантыфік сустрэўся з апошнях групай амерыканскіх біскупаў і такім чынам закончыўся візіт іерархаў з ЗША, які прыцягваўся 6 месяцаў. Папа адзначыў, што прысутнасць епіскапаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў з ЗША, сведчыць аб “этнічным, культурным і духоўным багацці амерыканскай кататаліцкай супольнасці”. Святы Айцец нагадаў, што падчас папярэдніх сустрэч з амерыканскімі біскупамі, ён падкрэсліваў важнасць захавання, умацавання і спрыння адзінству ў Касцёле, неабходнага для эфектыўнага выканання яго місіі ў краіне. У сваёй прамове Бэнэдыкт XVI звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць клопату аб эмігрантах у ЗША. Папа заклікаў забяспэчыць іх душпастрыскай апекай, а таксама падтрымаць іх у вырашэнні многіх праблем звязаных з матэрыяльнымі цяжкасцямі, складанай легалізацыяй у краіне і аб’яднаннем сем’яў. Святы Айцец адзначыў неабходнасць улічвання культурных асаблівасцяў іспанамоўных, азіяцкіх ці афрыканскіх эмігрантаў католікаў. Ён падкрэсліў, што моцныя ў веры эмігранты могуць спрыяць аднаўленню ў Касцёле і ў самім амерыканскім грамадстве.

Пантыфік адзначыў, таксама важнасць таго, каб розныя члены Касцёла “казалі ў адзін голас аб актуальных сацыяльных праблемах”, якія турбуюць амерыканскае грамадства. Акрамя таго Бэнэдыкт XVI заклікаў іерархаў будаваць “блізкія адносіны сяброўства, супрацоўніцтва і давера” са святарамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.