2012-05-17 14:09:23

Кардынал Кох: антысэмітызм з’яўляецца здрадай хрысціянства


RealAudioMP3 “Біч антысемітызму”, паводле Кардынала Курта Коха, у сучасным свеце, здаецца, невынішчальным. Таксама і ў хрысціянскай тэалогіі існуюць антыяўрэйскія тэндэнцыі, як з боку традыцыяналістаў, так і лібералаў, заявіў старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству 16 мая ўвечары. Каталіцкі Касцёл заяўляе пастаянна, што антысемітызм азначае “здраду хрысціянскай веры”. Духоўная сувязь паміж юдэямі і хрысціянамі мае “трывалы і вечны фундамент” у Святым Пісанні, сказаў кардынал падчас сваёй лекцыі на тэму “50-годдзя хрысціянска-юдэйскага дыялогу” у Рымскім універсітэце “Angelicum”. Кардынал узгадаў Халакост, падчас якога маса хрысціян былі пасіўнымі гледачамі, якія закрывалі вочы на жорсткую рэальнасць.

Сяброўства паміж яўрэямі і хрысціянамі мае “вырашальнае значэнне для ўсяго чалавецтва”, сказаў іерарх, які з боку Апостальскай Сталіцы нясе адказнасць за рэлігійныя адносіны з юдаізмам.







All the contents on this site are copyrighted ©.