2012-05-16 16:11:10

Папа будзе прысутнічаць на прэм’еры фільму “Марыя з Назарэту”


RealAudioMP3 16 мая вечарам Святы Айцец будзе прысутнічаць на “ватыканскай прэм’еры” фільма “Марыя з Назарэту”. Фільм створаны сумесна кінематаграфістамі некалькіх краін, у тым ліку італьянскімі і нямецкімі. Ён складаецца з 2 частак, першая з якіх распавядае аб магчымых падзеях з жыцця Панны Марыі з часоў перад біблейскім апісаннем. Рэжысёр стужкі Джакама Камп’ёці пераплятае лёсы Марыі з Назарэту і Марыі Магдалены. Другая частка носіць эпічны характар і расказвае аб жыцці Найсвяцейшай Панны як вучаніцы свайго сына – Езуса Хрыста. Лёсы двух Марый зноў перасякаюцца, ля падножжа Крыжа. Трэба адзначыць, што першую частку фільма “Марыя з Назарэту” можна знайсці ў свабодным доступе ў інтэрнэце з рускім перакладам.








All the contents on this site are copyrighted ©.