2012-05-16 16:15:25

Вядомыя касцёльныя дзеячы напісалі разам кнігу пра ІІ Ватыканскі сабор


RealAudioMP3 21 мая адбудзецца прэзентацыя кнігі “Ключы” Бэнэдыкта ХVI у інтэрпрэтацыі ІІ Ватыканскага сабора”, якую напісалі сумесна нямецкі кардынал Вальтэр Брандмюлер, гісторык Касцёла, арцыбіскуп Агосціна Маркетта, спецыяліст па кананічным праве, дарэчы, былы Апостальскі нунцый у Беларусі, і кс. Нікола Букс, выкладчык усходняй літурургіі і сакрамэнтальнай тэалогіі. Кс. Фэдэрыка Ламардзі, адзначыў, што праз 50 гадоў пасля адкрыцця ІІ Ватыканскага сабора, кніга хоча знайсці ключ да правільнай інтэрпэтацыі вынікаў прац Сабора. “Адпраўным пунктам і маяком, які кіруе разважаннямі аўтараў, з’яўляецца прамова Бэнэдыкта ХVI да прадстаўнікоў Рымскай курыі. Падчас яе Пантыфік адзначыў, што герменеўтыка з’яўляецца першым і асноўным ключом да поўнага разумення ІІ Ватыканскага сабору і яго прапаноў адносна “аднаўлення ў пераймальнасці, а не разрыве, як тлумачылі некаторыя”, - адзначыў кс. Ламбардзі. Дырэктар Залі Друку падкрэсліў, што ў святле гэтых ідэй, аўтары кнігі робяць глыбокі і поўны аналіз прац Сабора, з мэтай нанава адкрыць істоту хрысціянства.








All the contents on this site are copyrighted ©.