2012-05-15 15:53:59

Праграма візіту Папы на VII Міжнародную сустрэчу сем’яў


RealAudioMP3 15 мая Заля Друку Апостальскай Сталіцы апублікавала праграму візіту Бэнэдыкта ХVI у Мілан з нагоды VII Міжнароднай сустрэчы сем’яў, якая адбудзецца з 30 мая па 3 чэрвеня. У паведамленні адзначаецца, што Святы Айцец прыбудзе на гэту сустрэчу 1 чэрвеня. Непасрэдна з аэрапорта, каля 17.30 Папа прыбудзе на галоўную плошчу Мілана, дзе сустрэнецца з жыхарамі горада і звернецца да іх з прамовай. У 19.30 Папа быдзе прысутнічаць на канцэрце у міланскім тэатры “Ла Скала”, арганізаваным спецыяльна для ўдзельнікаў мерапрыемства.

У суботу, 2 чэрвеня у катэральным касцёле Мілана Папа ўзначаліць малітву Літургіі гадзін, пасля якой звернецца да прысутных.Таксама Пантыфік памоліцца перад рэліквіямі св. Карла Барамея, якія знаходзяцца ў гэтай катэдры. Перад малітвай “Анёл Панскі” Святы Айцец сустрэнецца на спартыўным стадыёне “Meazza” з тымі, хто рыхтуецца да прыняцця сакрамэнту бежмавання. Вечарам, каля 17.00 Папа сустрэнецца з прадстаўнікамі мясцовых ўладаў. Свой дзень Святы Айцец закончыць удзелам у “Свяце сведчанняў”, якое пройдзе ў гарадскім парку “Bresso”.

Нядзеля 3 чэрвеня будзе кульмінацыйным момантам візіту Пантыфіка ў Мілан. Бэнэдыкт ХVI узначаліць св. Імшу ў парку “Bresso”, а затым памоліцца “Анёл Панскі”. Візіт Святога Айца закончыцца спатканнем з арганізатарамі Міжнароднай сустрэчы сем’яў.







All the contents on this site are copyrighted ©.