2012-05-15 18:16:19

"З серцам у кантакце". Літургічнае жыццё Усходніх Каталіцкіх Касцёлаў візантыйскага абраду (Х)


RealAudioMP3 Тэма апошніх нашых перадачаў - літургічнае жыцьцё ў бізантыйскай царкоўнай традыцыі. Сёньня я хачу распавесьці пра павячэрніцу, палуночніцу і гадзіны – малітвы, якія дапаўняюць сутачнае кола багаслужэньняў.

Павячэрніца

Павячэрніца (completa) – гэта служба на заканчэньне дня. Мае яна характар пакутны, пакаянны. Перад тым, як ісьці на начны спачынак, мы гэтай малітвай аддаем сябе пад апеку Госпада Бога і Найсьвяцейшае Багародзіцы, дзякуючы за ўсе дабрадзействы, атрыманыя ў мінулы дзень, і просячы даць нам спакойны і бязгрэшны сон.

Вялікая павячэрніца належыць да кругу вялікапосных службаў, хоць яна служыцца таксама напярэдадні сьвятаў Нараджэньня Хрыстовага і Богазьяўленьня, а таксама ў некаторых іншых выпадках, калі яна спалучаецца з Ютраньню. Праз усе іншыя дні году служыцца Павячэрніца малая.

Ноч зьяўляецца сымбалам непакою і суму, вось чаму ў першыя словы павячэрніцы (адразу пасля пакаяннага Пслалму 50) – гэта вершы з Псалму 69(70):

Божа, уваж просьбу маю аб дапамозе; * Госпадзе, пасьпяшы з дапамогаю мне.

Гэты верш, разам з ісусавай малітвай, быў найчасьцей ужываны ў ранняй манастычнай традыцыі. Быў ён улюбёнай малітвай Яна Касьяна Рымляніна, які жыў V стагодзьдзі, а сёньня ім распачынаецца літургія гадзінаў у лацінскім абрадзе.

Палуношніца

Палуношніца (греч. Μεσονύκτικον) – гэта багаслужэньне, якім моляцца ў палове начы; або пасля паловы, перад сьвітаньнем. Палуношніца таксама належыць да сутачнага кола. Галоўнай яе тэмай, якую можна прасачыць аналізуючы тэксты, зьяўляецца чаканьне другога прыйсьця Ісуса Хрыста.

Палуношніца – гэта старадаўняя служба. Узьнікла яна сярод першых хрысьціян, бо ноч для іх была найбольш бяспечным і вольным часам для малітвы. Сёньня яна захавалася практычна толькі ў некаторых усходніх манастырах. Палуношніца бывае штодзённая, суботняя ды нядзельная. Штодзённая палуношніца з плалма 50, псалма 118, сымбала веры і сьпеву «Вось Жаніх ідзе апоўначы»:

Вось Жаніх ідзе апоўначы, і шчасьлівы той слуга, каго Ён знойдзе нядрэмным; нягодны ж той, каго засьпее бязьдзейсным. Дык глядзі, душа мая, не засьні сном ленасьці, каб ня быць аддадзенай агню і не застацца вонках Валадарства, але ачуняй і кліч голасна: Сьвяты, сьвяты, сьвяты Ты, Божа наш, малітвамі Багародзіцы збаў нас.

Пасля гэтага сьпеву чытаюцца псалмы 120, 133 ды трапары. Вось такое кароткае апісаньне палуношніцы штодзённай.

Кананічныя гадзіны – першая гадзіна

У сутачнае кола ўваходзяць Кананічныя гадзіны. Нагадаю, што існуюць першая, трэцяя, шостая і дзевятая гадзіны. Чытаюцца яны павінны адпаведна ў семь, дзевяць, дванадцаць і пятнадцаць гадзін (дадаем шэсьць гадзін, калі прымаем, што першая гадзіна – гэта наша сёмая гадзіна раніцы). Аднак часта, асабліва ў манастырах, гадзіны спалучаюцца з іншымі багаслужэньнямі сутачнага кола, ці чытюцца па дзьве гадзіны запар.

Першая гадзіна можа чытацца адразу пасля ютрані. У такім выпадку скарачаецца звычайны пачатак і пачынаецца чытацца з малітвы «Прыйдзiце, паклонімся Цару нашаму Богу. Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да Хрыста, Цара нашага і Бога. Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да самога Хрыста, Цара і Бога нашага».

Далей чытаецца Псалм 5, які ўяўляе з сябе ранішнію малітву даверу да Бога:

Пачуй, Госпадзе, словы мае, * да ўздыханьняў маіх прыслухайся.
Будзь уважлівы да голасу малітвы маёй, Уладару мой і Божа мой! * Бо да Цябе, Госпадзе, малюся:
На досьвітку пачуй голас мой, * на досьвітку стану ў чаканьні перад Табою.

Наступны Псалм 89(90) падкрэсля крухасьць чалавека і разам з гэтам яго пакліканьне да паяднаньне з Богам:

Не аддай чалавека на паніжэньне; * Ты ж сказаў: „навярніцеся, сыны людзкія!“
Бо тысяча гадоў у вачох тваіх, быццам дзень учарашні, што прамінуў, * і як страж начны.
Марныя будуць гады іх: * яны прамінаюць, як трава, што раніцай зацьвіце і пройдзе, а вечарам ападзе, завяне і ссохне.

Нарэшце чарговы Псалм 100 (101) гаворыць пра чысьціню сэрца:

Я прагнаў таго, * хто патаемна абмаўляе бліжняга свайго; я ня еў разам з тым, * у каго гордае вока і ненасытнае сэрца.
Вочы мае на верных зямлі, * каб ім жыць са мною. Хто ішоў дарогай беззаганнай, * той мне служыў.








All the contents on this site are copyrighted ©.