2012-05-15 12:40:23

80 гадоў таму ў СССР была аб’яўлена “бязбожная пяцігодка”


RealAudioMP3 15 мая спаўняецца 80 гадоў з моманту выдання дэкрэта савецкага ўрада аб пачатку “бязбожнай пяцігодкі”. Сталін паставіў задачу – да 1 мая 1937 г. на ўсёй тэрыторыі краіны павінны забыцца імя Бога, гаворыцца ў артыкуле, які публікуе сайт часопіса “Фома”. Ва ўсёй краіне ўжо налічвалася больш за 5 млн. ваяўнічых бязбожнікаў, аб’яднаных у больш чым 60 тыс. “ячэек”. Пачалося стварэнне антырэлігійных Рабочых універсітэтаў – спецыяльных навучальных устаноў падрыхтоўкі кадраў для рашучага наступу на рэлігію.

План ліквідацыі рэлігіі да 1937 г. распрацавала антырэлігійная камісія. Па гэтым плане да 1932-1933 гг. павінны былі зачыніцца ўсе цэрквы, касцёлы і малітоўныя дамы; да 1933-1934 гг. – быць выкарэнены ўсе рэлігійныя традыцыі; да 1934-1935-гг. планавалася ахапіць татальнай антырэлігійнай прапагандай усю краіну, і перш за ўсё – моладзь; да 1935-1936 гг. збіраліся знішчыць апошніх святароў, а да 1937 г., паводле гэтага плану, павінна была знікнуць сама памяць пра Бога.

Аднак перапіс насельніцтва 1937 г., у анкеты якога па распараджэнні Сталіна быў уключаны пункт аб рэлігіі, збіла бальшавікоў з панталыку: з 30 млн. непісьменных грамадзян СССР старэйшых за 16 гадоў – 84% прызналіся, што вераць у Бога, а з 68,5 млн. пісьменных – такіх было 45%.

Вынікі перапісу засакрэцілі і вырашылі перайсці да хуткай і больш звыклай тактыкі – тактыкі знішчэння.







All the contents on this site are copyrighted ©.