2012-05-14 12:45:22

У Рыме ўпершыню прайшоў “Марш за жыццё”


RealAudioMP3 У Рыме 13 мая адбылася самая буйная за апошні час хрысціянская акцыя. 7 тыс. праціўнікаў абортаў прайшлі ад Калізея да плошчы св. Пятра “Маршам за жыццё”. “Мы ніколі не бачылі нічога падобнага ў Рыме, сталіцы хрысціянства, горадзе Папы, горадзе, на які звяртаюць свой погляд усе католікі свету”, - заявіў адзін з арганізатараў акцыі Хуан Мігель Монтэс. Ватыканскі кардынал Райманд Лео Бёрк узначаліў групу святароў на маршы. Ён сказаў, што ідучы, ўзгадваў вялікую колькасць маршаў, у якіх удзельнічаў працуючы ў Амерыцы.

“Маршы выконваюць вельмі важную функцыю”, - сказаў іерарх, перш за ўсё, гэта сведчанне для ўсіх аб недатыкальнасці і годнасці чалавечага жыцця, а таксама магчымасць абудзіць сумленне да таго, што адбываецца. Кардынал выказаў шчырае задавальненне, што такая падзея, нарэшце, дасягнула Рыма. “Я мару, каб ініцыятыва расла і пашыралася з кожным годам, каб стала важнай падзеяй у Італіі, так як гэта адбылося ў Амерыцы, для аднаўлення павагі да каштоўнасці чалавечага жыцця”, - сказаў кардынал Бёрк.

У “Маршы за жыццё”, па афіцыйных дадзеных, прыняло ўдзел 150 асацыяцый і разнастайных супольнасцяў, якія аб’ядноўваюць шматлікія ўзроставыя і нацыянальныя групы.







All the contents on this site are copyrighted ©.