2012-05-14 16:56:13

Прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі аб кульце св. Хільдэгарды з Бінген


RealAudioMP3 У сённяшнім інтэрв’ю нашаму радыё кардынал Анджэло Амато, прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, закрануў тэму зацвярджэння Папам распаўсюджвання культу св. Хільдэгарды з Бінген на ўвесь Касцёл. Культ нямецкая бэнэдыктынкі, якая жыла у ХІІ стагоддзі, быў распаўсюджаны дагэтуль у нямецкамоўных краінах і бэнэдыктынскіх супольнасцях. Кардынал адзначыў, што ў эпоху, калі жыла святая, яшчэ не быў канчаткова зацверджаны пераход ад кананізацыі біскупамі да кананізацыі Папам.
10 мая 2012 г. Бэнэдыкт XVI згодна з правам, устаноўленым папам Урбанам VIII, здзейсніў так званую “эквівалентную кананізацыю”, якая прадугледжвае практыку, калі старажытны культ Слугі Божага, яго цноты або мучаніцтва ўшаноўваюцца ва ўсім Паўсюдным Касцёле асаблівым успамінам і св. Імшой без пэўнага канчатковага рашэння, без юрыдычнага працэсу і адпаведных цырымоній. Менавіта такі тып кананізацыі адбыўся ў дачыненні да св. Хільдегарды з Бінген








All the contents on this site are copyrighted ©.