2012-05-14 17:50:51

Ліван: міжрэлігійныя сутыкненні


RealAudioMP3 Не менш двух чалавек загінула і яшчэ 20 атрымалі раненні ў выніку сутыкненняў паміж мусульманамі-сунітамі і алавітамі ў ліванскім горадзе Трыпалі, якія аднавіліся ў 14 мая, паведамілі медыцынскія службы краіны. Мяркуючы па інфармацыі, якая паступае, бакі выкарыстоўваюць кулямёты і гранатамёты. Раней паведамлялася, што пасля сутыкненняў, якія адбыліся ў суботу і нядзелю, у горад былі ўведзены войскі. Меркаванай прычынай сутыкненняў стаў арышт прадстаўніка сірыйскай апазіцыі па падазрэнні ў прыналежнасці да “тэрарыстычнай групоўцы”.

Большую частку насельніцтва Трыпалі складаюць суніты, аднак у горадзе пражывае таксама значная колькасць прадстаўнікоў рэлігійнай супольнасці алавітаў, якія падтрымліваюць кіруючы ў суседняй Сірыі рэжым.







All the contents on this site are copyrighted ©.