2012-05-13 14:33:55

Ватыканская пошта выпусціла адмысловыя маркі да падзей 2012 г.


RealAudioMP3 Чатыры спецыяльных маркі, прысвечаных надыходзячым буйным падзеям і памятным дням у жыцці Каталіцкага Касцёла выпусціла Ватыканская пошта. Да VII Міжнароднай сустрэчы сем’яў, якая пройдзе ў Мілане з 30 мая па 3 чэрвеня, выйшла марка намінальным коштам 1,50 еўра. На ёй намалявана сям’я з 5 чалавек на фоне міланскай катэдры. Міжнароднаму Эўхарыстычнаму кангрэсу, які пройдзе ў Дубліне ў сярэдзіне чэрвеня, прысвечаны 2 спецыяльныя маркі: на адной з іх, як даніна прымаючаму боку, выява Ардагскага келіха, коштам 1 еўра, на другой – кельцкі крыж – 75 еўрацэнтаў.

У гонар 600-годдзя з дня нараджэння французскай нацыянальнай гераіні і каталіцкай святой Жаны д’Арк, Ватыканская пошта выпусціла марку сумесна з Французскай поштай. Выданне выходзіць на малым лісце з 8 марак. На іх намаляваны партрэт Жаны д’Арк – мініяцюра, напісаная праз 20 гадоў пасля яе смерці.

Акрамя таго, Ватыканская пошта выпускае 2 маркі з выявамі купалу базылікі св. Пятра і алебастру вокнаў ватыканскай базылікі з выявай Святога Духа. Абедзве маркі каштуюць па 75 еўрацэнтаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.