2012-05-12 14:27:59

“Osservatore” тлумачыць казус св. Хільдэгарды з Бінген


RealAudioMP3 Сённяшняя “L’Osservatore Romano” ясна дае зразумець, што зацвярджэнне Папам распаўсюджвання культу св. Хільдегарды з Бінген на ўвесь Касцёл, не з’яўляецца нейкай надзвычайнай формай кананізацыі, але магчымасцю пашырэння існуючага культу. Бэнэдыкт XVI пажадаў пашырыць, дагэтуль распаўсюджаны толькі ў нямецкамоўных краінах і бэнэдыктынскіх супольнасцях культ на ўсю супольнасць Касцёла. У выніку чаго ўспамін святой будзе змешчаны ў літургічным календары Паўсюднага Касцёла.

Форма, абраная Бэнэдыктам XVI, паходзіць з часоў пантыфікату папы Урбана VIII (1623-1644) і датычыць тых святых, культ якіх дастаткова моцна распаўсюдзіўся на рэгіянальным узроўні. Так у гісторыі Касцёла адбывалася напрыклад у выпадку св. Баніфацыя, св. Кірыла Ерузалемскага і св. Бэды Вялебнага.

Успамін св. Хільдэгарды з Бінген, нямецкай бэнэдыктынкі, будзе адзначацца ў Касцёле 17 верасня.







All the contents on this site are copyrighted ©.