2012-05-12 13:59:32

Папа: Касцёл не з’яўляецца групай па інтарэсах або формай палітычнай супольнасці


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI павіншаваў духавенства і вернікаў нямецкай дыяцэзіі Бамберг з нагоды 1000-гадовага юбілею мясцовага катэдральнага касцёла. Пантыфік скіраваў спецыяльны ліст на імя арцыбіскупа Людвіга Шыка. “Катэдра не з’яўляецца тронам, але ўзвышэннем для навучання. - адзначыў у ім Святы Айцец, - Адсюль ідзе слова біскупа, а біскупы як наступнікі апосталаў, паводле навучання ІІ Ватыканскі сабора, устаноўлены Богам”. Бэнэдыкт XVI адзначыў, што Касцёл не з’яўляецца групай па інтарэсах, месцам для супольных мерапрыемстваў або формай палітычнай супольнасці, якая кіруецца свецкімі і палітычнымі правіламі або часовымі сродкамі. Як адзначыў Папа, Касцёл не з’яўляецца нейкім грамадскім арганізмам, але дзейнічае ад імя Хрыста. “Ён сам аб’ядноўвае вернікаў у супольнасць поўні жыцця”, - звярнуў увагу Пантыфік. Бэнэдыкт XVI пажадаў, каб юбілейныя святкаванні дапамаглі вернікам і наведвальнікам катэдры ў Бамбергу “сустрэцца з небам”.







All the contents on this site are copyrighted ©.