2012-05-12 12:47:00

Бэнэдыкт XVI упершыню наведае Таскану


RealAudioMP3 13 мая Святы Айцец упершыню наведае італьянскі рэгіён Таскана. Візіт пачнецца з горада Арэццо. Ён пройдзе на фоне эканамічнага крызісу ў Італіі, які закрануў таксама цэнтр ювелірнай прамысловасці і рамёстваў. На працягу апошніх чатырох гадоў беднасць у рэгіёне набрала такія памеры, што ў дыяцэзіі Арэццо-Вэрна-Сансэполькра кожнай чацвёртай сям’і не хапае заработнай платы, каб пражыць на яе, паведаміў мясцовы арцыбіскуп Рыкарда Фантана. Іерарх выказаў спадзяванне, што Святы Айцец падчас свайго візіту будзе гаварыць аб эканамічных праблемах тасканскага рэгіёну, узгадае тых, чый голас не хочуць чуць у грамадскім жыцці, нагадае людзям, каб не думалі толькі пра саміх сябе, але звярталі ўвагу на агульнае дабро.








All the contents on this site are copyrighted ©.