2012-05-12 17:18:41

Бэнэдыкт XVI абмеркаваў з Прэзідэнтам Італіі сітуацыю ў свеце


RealAudioMP3 11мая ў Ватыкане адбылася кароткая размова паміж Бэнэдыктам XVI і Прэзідэнтам Італьянскай Рэспублікі Джорджа Напалітана. Як паведаміў 12 мая кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі, падчас 20-хвіліннай сустрэчы, адбыўся абмен думкамі на тэму пагроз для міру, асабліва на Блізкім Усходзе. Сустрэча адбылася адразу пасля канцэрту ў гонар Бэнэдыкта XVI. Пантыфік падзякаваў Прэзідэнту Напалітана за музычны падарунак, выказаў блізкасць да жыхароў Італіі і пацвердзіў сваю малітоўную падтрымку, патрэбную краіне ў гэты складаны перыяд.








All the contents on this site are copyrighted ©.