Прымат Папы на канферэнцыі па праваслаўна-каталіцкім дыялогу
Прадстаўнік Апостальскай
Сталіцы возьме ўдзел у буйной праваслаўна-каталіцкай канферэнцыі, прысвечанай пытанню
прымата Біскупа Рыма. Арцыбіскуп Кірыл Васіль, сакратар Кангрэгацыі па справах Усходніх
Касцёлаў, выступіць на двухдзённым форуме, які пачаўся 11 мая ва ўсходнеславацкім
горадзе Кошыцэ. Адным з арганізатараў мерапрыемства з’яўляецца мясцовы каталіцкі ўніверсітэт.
Дакладчыкі прыбылі са Славакіі, Венгрыі, Румыніі, Украіны, Чэхіі, Італіі, Англіі,
Ірландыі і Мальты. У форуме прымаюць таксама ўдзел рэктар Папскага Латэранскага універсітэта
біскуп Энрыка даль Коволо і, прызначаны нядаўна, родам са Славакіі, рэктар Папскага
ўніверсітэта “Angelicum” а. Міраслаў Канстанц Адам.
Спектр тэм вялікі – ад
фундаментальных пытанняў экуменічнага дыялогу да канкрэтных праблем, такіх як разуменне
папскага прымату ў Сірыйскай Праваслаўнай Царкве. Часовая складаючая таксама багатая,
ад непадзеленага Касцёла першага тысячагоддзя да эклезіялогіі папы Бэнэдыкта XVI і
яго адмовы ад тытулу “Патрыярх Захаду”.