2012-05-10 16:15:31

Эўхарыстычны кангрэс: 80 тыс. чалавек з 95 краін


RealAudioMP3 10 мая ў Зале Друку Апостальскай Сталіцы была прадстаўлена праграма мерапрыемстваў 50-га юбілейнага Міжнароднага Эўхарыстычнага кангрэса, які пройдзе ў гэтым годзе ў Дубліне. Арцыбіскуп Пьеро Марыні, галоўны арганізатар форуму з боку Апостальскай Сталіцы, адзначыў, што тэма мерапрыемства: “Эўхарыстыя: камунія з Хрыстом і паміж намі”, прадвызначыла духоўны змест тэалагічнай і душпастырскай падрыхтоўкі. Дублінскі форум павінен паспрыяць таму, каб Эўхарыстыя займала “цэнтральнае месца ў жыцці і місіі хрысціянскіх супольнасцяў”. Арцыбіскуп паведаміў, што ў сталіцы Ірландыі адбудзецца 18 адмысловых канферэнцый, будзе працаваць 150 тэматычных груп, прагучаць дзясяткі сведчанняў. У Дублін прыбудуць 2 тыс. валанцёраў, а ў заключнай св. Імшы прымуць удзел 80 тыс. вернікаў з 95 краін. Трэба адзначыць, што сярод іх будзе дэлегацыя з Беларусі.

Арцыбіскуп Дублінскі Дыармуід Марцін, таксама прысутны на прэзентацыі, нагадаў, што гэта будзе другі па ліку Эўхарыстычны кангрэс у сталіцы Ірландыі. Пяпярэдні прайшоў 80 гадоў таму – адразу пасля атрымання Ірландыяй незалежнасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.